У Мінску створаны чарговы атрад спецыяльнага прызначэння «Граніт». Прэзентацыя падраздзялення прайшла з удзелам кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Івана Кубракова, паведамляе прэс-служба МУС.
Сярод асноўных задач спецпадраздзялення – барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі, сілавая падтрымка аператыўнікаў пры затрымліванні небяспечных злачынцаў, узмацненне аховы дзяржаўнай мяжы.
«Граніт» – гэта ўжо 10 атрад спецназа ў Беларусі. Акрамя яго, у краіне дзейнічаюць спецпадраздзяленні «Тарнада», «Рысь», «Беркут», «Шторм», «Тайфун», «Буран», «Цыклон», «Смерч» і «Гонар».
вс