Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве плануецца праверыць больш за 18 тысяч беларусаў

27.02.2024 14:11
Ім давядзецца запоўніць апытальнік.
Беларускі пашпартфота: radyjo.net

Дэпартамент міграцыі сёлета плануе праверыць больш за 18 тысяч беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе праверак. Паводле слоў кіраўніка дэпартаменту Эвеліны Гудзінскайтэ, гэтыя людзі павінны будуць запоўніць апытальнік, які зараз запаўняюць беларусы, якія прыязджаюць у Літву, піша Дэлфі.

«Мы зоймемся праверкай усіх беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Літве па працы да таго, як пачалі выкарыстоўваць апытальнік. У Літве такіх беларусаў каля 18 тысяч, да 20 тысяч», – сказала Гудзінскайтэ.

Паводле яе слоў, калі з'явіцца негатыўная інфармацыя аб чалавеку, то Дэпартамент міграцыі будзе звяртацца ў Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ). Далейшыя дзеянні будуць залежаць ад высноў ДДБ.
«Незапаўненне апытальніка будзе расцэньвацца не на карысць асобы. Адказы таксама будуць ацэнены. Калі ў адказах будзе знойдзена адмоўная інфармацыя, будзем кансультавацца з ДДБ. Калі ДДБ пакажа, што чалавек уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, то такога чалавека пазбавяць віду на жыхарства», – заўважыла Гудзінскайтэ.

З лістапада 2022 году расіяне і беларусы, якія ўязджаюць у Літву, павінны запаўняць спецыяльны апытальнік і выказаць сваё стаўленне да вайны Расіі ва Украіне. Пасля зʼяўлення гэтага апытальніка 2041 грамадзянін гэтых краін прызналі пагрозай нацбяспекі Літвы (1644 беларусаў, 397 расіян).

ав/Дэлфі

Літва і Украіна маюць намер разам дамагацца ўзмацнення санкцый і ізаляцыі Беларусі і РФ

11.01.2024 08:07
Наўседа і Зяленскі асудзілі пасобніцкую ролю Беларусі ў злачынстве выкрадання ўкраінскіх дзяцей.

Варшава можа пераняць ролю Вільні і стаць новым цэнтрам актыўнасці беларускіх дэмакратычных сіл

06.02.2024 18:00
За апошнія гады дзясяткі тысяч беларусаў знайшлі прытулак у Літве, ратуючыся ад рэпрэсій і тэрору лукашэнкаўскага рэжыму. Аднак летась частка літоўскіх палітыкаў пачала казаць пра беларусаў, як пра пагрозу для бяспекі Літвы.