Гэта вынікае са свежых звестак Белстата. Тым часам на рынку працы нарастае яшчэ адна праблема – павялічваецца дэфіцыт работнікаў, піша zerkalo.io.
У эканоміцы Беларусі ў студзені было занята 4 млн. 129,1 тыс. чалавек, паведамляе Белстат. Гэта чарговы антырэкорд. Студзеньскі паказчык на 11 тыс. ніжэйшы, чым месяцам раней.
Тым часам у цэлым па краіне на 27 лютага не хапае 135,9 тыс. работнікаў. Столькі прапаноў ад наймальнікаў размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій. Для параўнання: на 24 студзеня іх налічвалася 135,4 тыс. Гэта значыць назіраецца рост.
У кастрычніку 2023 года аб праблеме скарачэння занятага ў эканоміцы насельніцтва казаў прэм'ер Раман Галоўчанка. «Тут працуюць розныя фактары, як абʼектыўныя, так і субʼектыўныя. Так, зараз у працаздольны ўзрост уступае пакаленне, якое нарадзілася ў перыяд так званай дэмаграфічнай ямы 1990-х гадоў. Ёсць і іншыя фактары», – заявіў Раман Галоўчанка, але не канкрэтызаваў, пра якія менавіта прычыны ідзе гаворка.
Паводле яго слоў, каб вырашыць праблему, чыноўнікі маюць намер прыцягваць замежных работнікаў і «максімальна задзейнічаць існуючыя працоўныя рэсурсы».
Нагадаем, раней эксперты адзначалі, што адна з асноўных прычын дэфіцыту работнікаў – міграцыя насельніцтва, у тым ліку па палітычных прычынах.
ав/Люстэрка