Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі дазволілі позвы ў армію праз SMS

28.02.2024 11:07
Закон абавязвае сотавых аператараў даваць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных. 
Салдаты УС Беларусі Фота: Shutterstock.com/mak_Jen

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў законы па пытаннях нацбяспекі. Ён абавязвае сотавых аператараў даваць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных. Гэта трэба, каб высылаць SMS-позвы, якія будуць лічыцца афіцыйным паведамленнем, – паведамляе «Наша Ніва».

Сярод іншага, павышаецца ўзроставы парог для ваеннаабавязаных жанчын, якія лічацца ў запасе (акрамя прапаршчыкаў, мічманаў або афіцэраў): з 45 да 48 гадоў. Узрост пастаноўкі на ўлік у ваенкамаце для юнакоў таксама павышаюць з 16 да 17 гадоў.

Яшчэ адна новая норма – работы абароннага характару. У мірны час у іх змогуць прымаць удзел грамадзяне не маладзейшыя за 16 гадоў. Яны будуць добраахвотнымі, з захаваннем месца працы, пасады і сярэдняга заробку.

У тым ліку можна будзе браць на службу тых, хто мае судзімасць ці яшчэ адбывае пакаранне і г. д.

эж