Беларуская Служба

У Літве прапануюць увесці забарону на транзіт сельгаспрадукцыі з Расіі і Беларусі

05.03.2024 12:31
Прапануецца часова забараніць не толькі ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расійскага ці беларускага паходжання ў Літву, але і забараніць іх транзіт праз краіну.
Мяжа Літвы Ints Vikmanis/Shutterstock

Такую прапанову па ўнясенні паправак да закона аб сельскай гаспадарцы, харчаванні і развіцці вёскі зарэгістраваў старшыня Камітэта Сейма па эканоміцы кансерватар Казіс Старкявічус.

У выпадку адабрэння Сеймам будзе ўведзена забарона на «імпарт, увоз або транзіт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, краінай паходжання якіх з'яўляецца Расійская Федэрацыя або Рэспубліка Беларусь, праз тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі».

Забарону на імпарт і транзіт прапануецца ўвесці з 15 красавіка гэтага года да 1 ліпеня 2025 г.

Да ўступлення ў сілу новых палажэнняў закона ўраду прапануецца зацвердзіць спіс сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, забароненых да ўвозу, імпарту або транзіту праз тэрыторыю Літвы.

Дарэчы, адным з патрабаванняў літоўскіх фермераў, якія пратэставалі ў студзені, было спыненне транзіту расійскага збожжа.

delfi.lt/вх

Сельскагаспадарчая прадукцыя з Беларусі і Расіі ідзе ў Польшчу. Расследаванне ўкраінскіх журналістаў

01.03.2024 14:18
Як адзначаюць журналісты «Украінскай праўды», польскія фермеры патрабуюць прыпынення імпарту ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі, але імпарт ідзе таксама з Беларусі і Расіі.