Беларуская Служба

Лукашэнка не бачыць выгады ад вызвалення палітвязняў, але бачыць рызыку – Вячорка

06.03.2024 16:03
Пакуль па гэтым пытанні няма пра што казаць публічна.
  .
Лукашэнка і Пуцін.Фота: Salma Bashir Motiwala / Shutterstock

Блогер Аляксандр Кабанаў у стрыме з дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам закрануў пытанне палітвязняў і папрасіў таго пракаментаваць адну з ідэй. Кабанаў разважае, што ёсць расійскія і, магчыма, беларускія шпіёны, арыштаваныя ў Еўропе і ЗША.

Ці разглядалі ў камандзе Ціханоўскай версію абмяняць іх на беларускіх палітвязняў? Вячорка адказаў, што гэтае пытанне абмяркоўвалі. «Расійскія, лукашэнкаўскія агенты або расійскія ваеннапалонныя ва Украіне – гэта рэалістычныя варыянты абмену. Аднак пакуль што Лукашэнка не бачыць карысці ад абмену, але бачыць рызыку», – адзначыў дарадца Ціханоўскай.

- Для яго палітвязні сёння – праблема нумар адзін. Ён не бачыць выгады ад вызвалення, але ён бачыць рызыкі ад вызвалення. Нам трэба, каб ён зразумеў, што вызваленне можа патэнцыйна аслабіць ціск на яго. Ён пакуль што гэтага не бачыць, а глядзіць толькі ў рот Пуціну.

Франак Вячорка дадаў, што такі варыянт больш імаверны, чым абмен на санкцыі. Але пакуль па гэтым пытанні няма пра што казаць публічна.

нг