Аналіз Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) і Другога дэпартамента аператыўнай службы (ВДАС) паказаў, што падазраваныя, хутчэй за ўсё, выконваючы заданні беларускай спецслужбы, за ўзнагароджанне збіралі і перадавалі заказчыку сабраную інфармацыю. Паведамляецца, што ні ў кога з затрыманых не было дазволу на працу з сакрэтнай інфармацыяй, а інфармацыя, якая імі перадавалася, аб літоўскай інфраструктуры асаблівай важнасці і ваенных аб'ектах не была засакрэчаная, піша Дэлфі.
Адзначаецца, што такія дадзеныя дапамаглі прадстаўнікам беларускага рэжыму здзяйсняць варожыя дзеянні супраць Літвы. Цалкам верагодна, па словах спецслужбаў, што сабраная падазраванымі інфармацыя неабходная не толькі беларускім, але і расійскім узброеным сілам – пры распрацоўцы планаў патэнцыйнай ваеннай агрэсіі супраць суседніх краін.
Па дадзеных ДДБ і ВДАС, беларуская разведка значна пашырае сваю дзейнасць за мяжой і ўзмацняе контрвыведніцкі рэжым унутры краіны. Прадпрымаюцца спробы выкарыстоўваць беларускую дыяспару ў Літве для варожай дзейнасці ў адносінах да Вільні. Літоўскія службы кажуць, што назіраецца тэндэнцыя, калі спецслужбы імкнуцца ўстанавіць і аднавіць кантакты з прадстаўнікамі дыяспары, якія раней працавалі ў розных беларускіх установах, у сістэме ўнутраных спраў. Заўважаны спробы ўстанавіць кантакт і вербаваць з дапамогай сучасных сродкаў сувязі.
«Беларускія спецслужбы імкнуцца выкарыстоўваць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве для збору разведвальнай інфармацыі аб Літве і яе ўстановах, беларускай дэмакратычнай апазіцыі і самой беларускай дыяспары», – гаворыцца ў дакладзе.
Беларуская разведка таксама актыўна прымяняе допыты асоб, якія накіроўваюцца з Літвы ў Беларусь, пры перасячэнні мяжы для збору інфармацыі аб Літве. Мэтай таксама зʼяўляецца вызначэнне наяўнасці ў асоб, якія правяраюцца, магчымасці займацца шпіянажам і выконваць задачы беларускіх спецслужбаў – правяраюцца мабільныя прылады і кампутары асоб, правяраюцца кантакты, акаўнты ў сацыяльных сетках, фатаграфіі, палітычныя погляды, правяраюцца месцы працы і сувязі з літоўскімі службовымі асобамі.
У дакладзе аб пагрозах указваецца, што пасля вызначэння асоб, якія маглі б супрацоўнічаць з беларускімі спецслужбамі, вядзецца пошук шляхоў іх вярбоўкі. У выпадку адмовы супрацоўнічаць, у дачыненні да іх можа прымяняцца псіхалагічны гвалт, шантаж, з выкарыстаннем або інсцэніроўкай дарожна-транспартных здарэнняў ці іншых парушэнняў. Заўважана, што апошнім часам беларуская разведка вельмі агрэсіўна дзейнічае і супраць супрацоўнікаў літоўскай дыпмісіі – збірае інфармацыю аб іх сувязях, звычках, матэрыялах, здольных скампраметаваць.
ав/Дэлфі