9 лютага вынесены прысуд мужу і жонцы Мікалаю і Іне Шляжко, якіх затрымалі на выездзе з Беларусі, калі яны ехалі ў госці да дзяцей. Ім прысудзілі па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»), паведамляюць праваабаронцы ПЦ «Вясна».
Вырак агучыла суддзя Вольга Емельянчанка ў судзе Савецкага раёну Мінска. Яна прызнала мужа і жонку вінаватымі паводле арт. 342 КК.
Паводле абвінавачанняў, Мікалай і Іна ўзялі ўдзел у адным з мінскіх Маршаў у 2020 годзе. Мужчына пацвердзіў, што яны выходзілі на праезную частку дарогі. Доказам па справе былі фотаздымкі на тэлефоне, на якіх муж і жонка знаходзіліся на праезнай частцы падчас мірнага схода.
вх