У Новалукомлі пастара евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага арыштавалі яшчэ на 15 сутак па артыкуле аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (частка 1 артыкула 24.23 КаАП), паведамляе «Хрысціянская візія». Суд адбыўся 6 сакавіка, але вынікі сталі вядомыя толькі зараз.
Масавым мерапрыемствам прызналі пропаведзь пастара падчас аднаго з богаслужэнняў.
Масавым мерапрыемствам прызналі пропаведзь пастара падчас аднаго з богаслужэнняў.
Аб затрыманні Зарэцкага стала вядома 23 лютага. Актывісты ўдакладнялі, што прычынай стала малітва аб Украіне – яе пастар прачытаў на адным з богаслужэнняў. Тады яго арыштавалі на 15 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП)
Паводле інфармацыі канала, Зарэцкі і яго абшчына і раней падвяргаліся пераследу. У ліпені 2021 года ў пастара адбыўся ператрус. Увесну 2023 года Зарэцкага сумарна арыштавалі на 30 сутак за лайкі і каментары «экстрэмісцкіх рэсурсаў».
вх