Удзельнікі брыфінгу трымалі ў руках плакаты і фатаграфіі палітвязняў, якія, як і Сяргей Ціханоўскі, утрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада.
«Рэжым Лукашэнкі ўжо забіў пяцярых беларускіх палітвязняў – Ігара Ледніка, Вадзіма Храсько, Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Мікалая Клімовіча, і працягвае забіваць іншых. Турма – гэта павольная смерць. А смерць у няволі – гэта страшная смерць.
Здавалася, забойства Навальнага ў Расіі мусіла б скалануць міжнародную супольнасць, прымусіць да дзеянняў. Але пакуль мы збольшага чуем толькі словы асуджэння і заклапочанасці.
Мы павінны не дапусціць новыя ахвяры. Мы павінны спыніць катаванні людзей у турмах. Сёння мы павінны быць рашучымі і салідарнымі. І хай рэжым ведае: мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя», — звярнулася да грамадскасці лідарка беларускай апазіцыі.
Святлана Ціханоўская заклікала генсакратара ААН Антоніу Гутэрыша ўмяшацца ў справу, яна заклікала дэпутатаў, урады розных краін патрабаваць інфармацыі пра беларускіх палітвязняў.
вх