Беларуская Служба

МАК абмяркуе ўдзел расіян і беларусаў у цырымоніі адкрыцця Гульняў

08.03.2024 17:46
19 сакавіка Міжнародны алімпійскі камітэт абмяркуе пытанне аб удзеле спартсменаў з Расіі і Беларусі ў цырымоніі адкрыцця сёлетняй Алімпіяды ў Парыжы.
Koła olimpijskie
Koła olimpijskiepixabay/domena publiczna

Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар МАК па арганізацыі Гульняў Крыстаф Дзюбі (Christophe Dubi).

У сераду стала вядома, што спартсмены з расійскімі і беларускімі пашпартамі, якія возьмуць удзел у Паралімпійскіх гульнях, не будуць удзельнічаць у цырымоніі адкрыцця Гульняў.

У пачатку снежня мінулага года Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў, што расіяне і беларусы, якія пройдуць кваліфікацыю на Парыжскія гульні, змогуць выступаць як нейтральныя спартсмены, без сцягоў, эмблем і гімнаў. Аднак спартсмены з гэтых краін будуць адхіленыя ад камандных спаборніцтваў.

МАК таксама вырашыў, што людзі, якія падтрымліваюць расійскае ўварванне ва Украіну, не будуць удзельнічаць у Гульнях.

IAR/вх