Беларуская Служба

Больш за 8000 жанчын зазналі палітычны пераслед у Беларусі

09.03.2024 09:34
Беларускі дыктатар паўтараў не раз, што «з жанчынамі не ваюе», аднак з 2020-га году як мінімум 121 жанчыну асудзілі ў Беларусі за «абразу Лукашэнкі».
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

8 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы. Менавіта за барацьбу за грамадска-палітычныя правы і выказванне свайго меркаванне ў Беларусі са жніўня 2020 года пераслед зазналі больш за 8000 жанчын.

Сёння ў Беларусі налічваецца 171 палітзняволеных жанчын, якія на дадзены момант утрымліваюцца ў месцах няволі. У сувязі з пратэстамі супраць дзеючай улады і вайной ва Украіне з 2020 года агулам былі асуджаныя мінімум 1033 жанчыны. З іх:

• 612 жанчын асудзілі за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК);

• 187 жанчын асудзілі за «абразу прадстаўнікоў улады» (арт. 369 КК);

• 121 жанчыну асудзілі за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК).

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»