Беларуская Служба

Улады маюць намер закрыць асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій

10.03.2024 12:49
Месяц таму скасавалі падобнае аб’яднанне. 
.    .
Ілюстрацыя. Галоўная алея ў Курапатах.radyjo.net

Мінскі гарадскі суд 20 сакавіка разгледзіць іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій».

Адметна, што 2 лютага Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі падобнай арганізацыі – Беларускага грамадскага аб’яднання ахвяр палітычных рэпрэсій 20–80 гадоў, якое афіцыйна існавала з 29 лістапада 1999 года.

Згодна з інфармацыяй партала электроннага судаводства, згаданы Мінгарсуд 22 сакавіка пачне разгляд іску Мінюста аб ліквідацыі сацыяльна-экалагічнага грамадскага аб’яднання «Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў». Арганізацыя зарэгістраваная 2 сакавіка 2009 года.

Баста!

нг