Беларуская Служба

Латвія зноў заклікае жыхароў не ездзіць у Расію і Беларусь

25.03.2024 16:38
Паводле латвійскіх служб, дзейнасць спецслужбаў Расіі і Беларусі стала больш агрэсіўнай.
Ілюстрацыйны здымакFoto: фота: gpg.gov.by

Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ) заклікае жыхароў Латвіі на велікодных выхадных не ездзіць у Расію і Беларусь, нагадваючы ім аб высокіх рызыках разведкі і вярбоўкі на тэрыторыі гэтых краін, паведамляе Дэлфі.

Расія працягвае развязаную ва Украіне вайну, здзяйсняючы там сур'ёзныя ваенныя злачынствы і пагражаючы бяспецы ўсёй Еўропы. У гэтых умовах рызыкі для нацыянальнай бяспекі Латвіі не зменшыліся. Краіна-агрэсар Расія і яе бліжэйшы саюзнік Беларусь разгортваюць супраць Латвіі розныя гібрыдныя атакі, у тым ліку арганізуюць акты вандалізму.

Дзейнасць спецслужбаў Расіі і Беларусі стала больш агрэсіўнай – у спробах атрымання разведвальнай інфармацыі аб членах НАТА і Еўрасаюза, у тым ліку аб Латвіі, яны выкарыстоўваюць усе даступныя сродкі.

СДБ адзначае, што першая спроба часта адбываецца на пункце памежнага кантролю, дзе прадстаўнікі спецслужбаў выдаюць сябе за памежнікаў ці працаўнікоў іншых органаў. Прадстаўнікі спецслужбаў Расіі і Беларусі могуць атрымаць важную для іх інфармацыю нават у быццам бы звычайнай размове.

Улічваючы вышэйпададзенае, СДБ настойліва рэкамендуе жыхарам Латвіі не ездзіць у Расію і Беларусь падчас бліжэйшых святаў. Калі ўсё ж такі паездка неабходная, СДБ рэкамендуе не браць з сабой мабільны тэлефон, асабліва калі ў ім ёсць працоўная ці канфідэнцыйная інфармацыя. На памежным пункце з мабільнага тэлефона могуць быць знятыя дадзеныя, ён можа быць заражаны шпіёнскімі праграмамі. Больш бяспечным выбарам зʼяўляецца мабільны тэлефон з картай перадаплаты, ад якой можна пазбавіцца пасля паездкі. Таксама не варта браць з сабой кампутар, флэшкі і іншыя носьбіты інфармацыі.

ав/Дэлфі

Высокія мытныя пошліны дапамогуць абмежаваць імпарт прадуктаў харчавання з Расіі ў Еўрасаюз

14.03.2024 13:52
З такой прапановай выступіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Міхал Каладзейчак.

У Літве стварылі петыцыю з просьбай забяспечыць свабоду перамяшчэння праз мяжу з Беларуссю

20.03.2024 13:25
Аўтар прапануе сем пунктаў, на якія мусяць звярнуць увагу літоўскія ўлады для паляпшэння сітуацыі на мяжы.