Беларуская Служба

«Кібэрпартызаны» ўзламалі сайт «Гомельскай праўды»

25.03.2024 17:48
Чытачой сайту павіншавалі з Днём Волі.
Сайт узламанай «Гомельскай праўды».

У выніку ўзлому на сайце з'явіўся банэр з тэкстам:

«У 1918 годзе беларусы абвясцілі ўсяму свету, што мы – народ, і што Беларусь – свабодная і незалежная краіна. Але ж за сапраўдную свабоду нам яшчэ змагацца. Лёс нашага народу і краіны вырашаецца зараз і залежыць толькі ад беларусаў. Заклікаем далучыцца да барацьбы ўсіх, хто жадае жыць у вольнай Беларусі».

На банэры змешчана фота байца Палка Каліноўскага.

У другой палове дня сайт стаў недаступны. На ім было размешчанае паведамленне пра тэхнічныя працы.

Раней у сакавіку 2024 году да другой гадавіны Палка Каліноўскага група «Кіберпартызаны» ўзламала сайт ДТСААФ, на ім размясцілі фотаздымак са штандарам палка і віншаванні беларускім ваярам.

ав/Свабода