Беларуская Служба

Беларусь праводзіць ваенныя вучэнні каля межаў з Украінай і краінамі НАТА

02.04.2024 17:28
Вучэнні будуць доўжыцца тры тыдні.
   ()
Узброеныя сілы Беларусі (ілюстрацыя)Фота: Shutterstock.com/mak_Jen

Беларускія ўзброеныя сілы пачалі ў аўторак манеўры ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай, Літвой і Польшчай, паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

Мэта манеўраў у Гомельскай і Гродзенскай абласцях - навучыць афіцэраў і вайскоўцаў тэрытарыяльнай абароны абараняць свой рэгіён і навучыць дзеянням у выпадку ўвядзення ваеннага становішча.

Чакаецца, што вучэнні ў памежных раёнах будуць доўжыцца тры тыдні.

Reuters піша, што за апошнія некалькі гадоў адносіны Беларусі з заходнімі суседзямі і Украінай пагоршыліся, асабліва пасля таго, як Расія выкарыстала беларускую тэрыторыю падчас свайго ўварвання ва Украіну, якое працягваецца з лютага 2022 года.

PAP/вх