Беларуская Служба

Урад Польшчы пра праграму, створаную для беларусаў: «Замест ІТ-спецыялістаў у Польшчу маглі прыехаць расійскія агенты»

03.04.2024 17:31
Так ва ўрадавай кааліцыі ацэньваюць працу праграмы «Poland Business Harbour» у апошнія гады. Сёння справай займалася сеймавая следчая камісія па візавым скандале.
Прэзідыум камсіі па візавым скандалеPAP/Paweł Supernak

Пачаткова праграма павінна была сцягнуць у Польшчу беларусаў са сферы ІТ. Пазней праграма была пашыраная на Расію і постсавецкія краіны, а яшчэ пазней на ўсе краіны свету. Паводле кіроўнай кааліцыі, у «Poland Business Harbour» не было дастатковага кантролю над тым, хто дакладна прыязджае ў Польшчу. Праграмай карысталіся, сярод іншага, грамадзяне Расіі пасля пачатку вайны ва Украіне. Паводле старшыні следчай камісіі Міхала Шчэрбы, такім шляхам у Польшчу маглі патрапіць супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў:

-Пад пагрозу ставілася нашая бяспека. Не было абавязку іх правяраць. Хапала толькі прозвішча.

Іншую карціну прадставіў былы кіраўнік Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю Анджэй Дрында. Паводле яго, праграма працавала добра, а фірмы яе добра ацэньвалі:

-Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю атрымала за гэтую праграму ўзнагароду.

Рашэннем Міністэрства замежных спраў праграма «Poland Business Harbour» некалькі тыдняў таму была прыпынена.

ав/IAR

Мільён злотых за афармленне візаў – ідзе следства па справе «візавага скандалу» ў Польшчы

27.02.2024 14:15
У карупцыйным працэсе ўжо ідэнтыфікаваныя 607 чалавек, якія атрымалі візу з дапамогаю Эдгара К. і Пятра Ваўжыка, заявіў у інтэрв'ю TVN24 кіраўнік следчай камісіі па расследаванні «візавага скандалу» Міхал Шчэрба.