Звязаны з лукашыстамі Тэлеграм-канал паведаміў пра чарговае затрыманне за ўдзел у мірных акцыях пратэсту 2020 года. На гэты раз затрымалі Наталлю Салук.
На «пакаяльным» відэа сілавікоў дзяўчына кажа, што ў жніўні і верасні 2020 года яна наведвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, «у тым ліку выходзіла на праездную частку і перашкаджала руху службовага транспарту ДАІ».
Лукашысты таксама паведамляюць, што супраць яе распачатая крымінальная вытворчасць. Наталлі Салук пагражае да 5 гадоў пазбаўлення свабоды, інфармуе «Медыязона».
вс