Беларуская Служба

Ціханоўская ўпершыню наведвае Кіпр з афіцыйным візітам

10.04.2024 13:23
9-10 красавіка дэмакратычная лідарка наведае Кіпр з працоўным візітам.
 .
Святлана Ціханоўская.@t.me/tsikhanouskaya

Што плануецца падчас паездкі:

  •     сустрэча з прэзідэнтам краіны Нікасам Хрыстадулідзісам;
  •     перамовы са старшынёй Пастаяннага камітэта па замежных і еўрапейскіх справах Харысам Георгіадэсам і чальцамі камітэта;
  •     дыялог са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Анітай Дзімітрыу;
  •     сустрэча з беларусамі Кіпра;
  •     брыфінг для дыпламатаў у амбасадзе Польшчы;
  •     прыём для беларускага бізнэсу ў амбасадзе ЗША.


Святлана Ціханоўская зверне ўвагу ўладаў Кіпра на важнасць абароны незалежнасці Беларусі, ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці.

Пры сустрэчах з кіраўнікамі краіны галоўнымі тэмамі размоваў стануць праблемы легалізацыі беларусаў і шляхі іх вырашэння, у тым ліку — праз падтрымку праекта новага беларускага пашпарта.

Асобна будзе ісці размова пра распрацоўку праграм рэабілітацыі для былых палітвязняў, дзяцей рэпрэсаваных і ветэранаў вайны ва Украіне і іх сем'яў.

«Мы ўпершыню выпраўляемся на Кіпр з нацыянальным візітам, і я радая, што размовы пра Беларусь тут будуць весціся на самым высокім узроўні. У прыватнасці, з прэзідэнтам краіны — ён адначасова ўзначальвае і ўрад — мы абмяркуем, як можна дапамагчы нашым палітвязням: тым, хто застаецца за кратамі, і тым, хто выйшаў на волю ды патрабуе рэабілітацыі. Таксама я вынесу на парадак дня шэраг пытанняў, актуальных для беларусаў Кіпра», — сказала Ціханоўская.

вх