Беларуская Служба

Зняволеных шклоўскай калоніі вучаць рабіць сайты

10.04.2024 17:12
Зняволеных шклоўскай калоніі №17 пачалі навучаць распрацоўцы сайтаў.
   17    .
Зняволеных шклоўскай калоніі №17 пачалі навучаць распрацоўцы сайтаў.ipk.msu.by

Адукацыйную праграму прапануе Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Магілёўскага дзяржуніверсітэта (ІПКіП).

Заняткі пачаліся 19 сакавіка і працягнуцца да канца траўня. Праграма «Асновы распрацоўкі сайтаў «WEB-праграмаванне» разлічана на 40 навучальных гадзін.

«Праграма прадугледжвае вывучэнне асноў дызайну сайтаў праз выкананне практычных практыкаванняў, якія выконваюць слухачы ў рэдактарах тэксту. Заданні носяць творчы характар і разлічаны на індывідуальныя тэмпы выканання», - распавёў выкладчык курса Станіслаў Мікуліч.

Інстытут заяўляе аб жаданні супрацоўнічаць і з іншымі калоніямі Магілёўскай вобласці.

Нагадаем, што з-за рэпрэсій і санкцый з Беларусі з'ехалі тысячы супрацоўнікаў ІТ-сферы, былі вывезеныя ў іншыя краіны дзясяткі кампаній, занятых у інфармацыйнай сферы. У выніку ІТ-сфера перастала быць драйверам беларускай эканомікі.

вх