Беларуская Служба

Беларускага дыктатара выклікалі ў Маскву

11.04.2024 10:53
11 красавіка ў Маскве адбудзецца сустрэча Лукашэнкі з Пуціным у фармаце «сам-насам».
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/pul_1

Адзначаецца, што бакі абмяркуюць «развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні».

У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на «існуючыя выклікі і пагрозы».

На наступны дзень Лукашэнка і Пуцін плануюць сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Як заяўлена, будуць падведзеныя вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы.

Запланаваныя размовы з касманаўтамі ды абмеркаванне далейшых перспектыў супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

юл