На змяненне рашэння следчых (раней яго абвінавачвалі ў згвалтаванні і замаху на забойства), паўплывалі вынікі ўскрыцця 25-гадовай беларускі, паведамляе RMF24.pl.
Пасля жорсткага згвалтавання і збіцця Ліза трапіла ў бальніцу, дзе некалькі дзён знаходзілася ў рэанімацыі.
1 сакавіка Лізавета памерла. Медыцынскай прычынай смерці стала гібель мозга.
Першапачаткова ў абвінавачвання не было доказаў таго, што напад быў прамой прычынай смерці жанчыны.
Сабраныя доказы дазваляюць выставіць 23-гадоваму Дорыяну С. абвінавачванне ў забойстве.
На Лізавету напалі ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. Дзяўчыну згвалтавалі і збілі. Праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы.
Трагічная смерць дзяўчыны выклікала хвалю абурэння ў Варшаве. У сталіцы прайшоў марш памяці і пратэсту, а на пахаванне прыйшлі некалькі соцень чалавек.
вх