Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За 2023 год насельніцтва Беларусі скарацілася на 44 тысячы жыхароў — афіцыйная статыстыка

12.04.2024 10:10
Па дадзеных Белстата, колькасць насельніцтва Беларусі за мінулы год скарацілася на 44,6 тысячы чалавек або на 0,5% і склала 9 155 978 чалавек.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock

Ёсць шэраг фактараў, якія ўплываюць на адмоўную дынаміку колькасці насельніцтва.

Па-першае, гэта высокае натуральнае змяншэнне насельніцтва: перавышэнне колькасці памерлых над колькасцю народжаных. Па-другое - масавая эміграцыя. Але застаецца адкрытым пытанне, наколькі рэалістычна органы статыстыкі здольны ацаніць бягучую колькасць насельніцтва краіны.

Паводле звестак Белстата, найбольшае зніжэнне колькасці насельніцтва назіраецца ў Віцебскай (-0,9%) і Гомельскай (-0,9%) абласцях.

Насельніцтва ў сельскай мясцовасці змяншаецца хутчэй, чым у гарадах.

. 
belstat.gov.by

Паводле t.me/naszyhroszy/вх