Беларуская Служба

Двух грамадзян Беларусі арыштавалі ў Германіі за крадзеж 40 вінтовак

12.04.2024 14:08
Затрыманым 30 і 45 год. Падчас допыту яны адмовіліся ад паказанняў.
Ілюстрацыйнае фотаImage by IIIBlackhartIII from Pixabay/CC0

Двое зламыснікаў з беларускім грамадзянствам выявілі таварны цягнік і выкралі 40 паўаўтаматычных вінтовак тыпу М16, вырабленых у Кітаі.

Яны схавалі зброю, закапаўшы яе ў зямлю ў лесе, і замаскіравалі месца сабачымі фекаліямі. Пасля гэтага, па дадзеных паліцыі, вінтоўкі былі выстаўленыя на продаж у даркнеце, піша Bild.

Выявіць схованку паліцыянты змаглі з дапамогай сабакі, якая ўнюхала пальчаткі, пакінутыя непадалёк. Праз некалькі тыдняў беларусы вярнуліся па вінтоўкі - іх арыштавалі.

Падчас допыту яны адмовіліся ад паказанняў.

Крыніца: DWБеларусь