Беларуская Служба

Украінская разведка: Найміты з «Групы Вагнера» рыхтуюць беларускія дыверсійныя атрады

16.04.2024 12:00
МУС Беларусі сфарміравала восем такіх падраздзяленняў, якіх асноўнай задачай будзе дзейнічаць на тэрыторыі Украіны.
Найміты ПВК «Вагнэр»Shutterstock/Andrey Sayfutdinov

Інструктары расійскай з «Групы Вагнера» рыхтуюць дыверсійныя атрады ў Беларусі, паведаміў украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву, са спасылкай на інфармацыі беларускага падполля.

МУС Беларусі сфарміравала восем такіх падраздзяленняў, якіх асноўнай задачай будзе дзейнічаць на тэрыторыі Украіны.

Дыверсанты адпрацоўваюць інжынерна-агнявую тактыку сучаснага бою, а таксама тактычную медыцыну. Яны ўзброены супрацьтанкавымі і аўтаматычнымі гранатамётамі, а таксама аўтаматамі Калашнікава.

Нагадваем, найміты з ПВК «Вагнер» былі перадыслакаваныя ў Беларусь у ліпені мінулага года пасля паразы мяцяжу на поўдні Расіі пад кіраўніцтвам камандзіра групы Яўгена Прыгожына. Пазней большасць з наймітаў адправілі ў Афрыку і на ўкраінскі фронт. Астатнія вагнераўцы заняліся падрыхтоўкай беларускіх жаўнераў.

У пачатку лютага выведка Вялікабрытаніі паведаміла, што ў Беларусі засталося менш за тысячу байцоў ПВК «Вагнер», што на руку Крамлю і, што некарыснае для Украіны.

аз

Найміты ПВК «Вагнер» вяртаюцца з Беларусі ў Бахмут

27.09.2023 17:40
З такой заявай выступіў прадстаўнік Усходняй групоўкі войскаў УСУ Ілля Еўлаш.