Беларуская Служба

«Кіберпартызаны» заявілі, што правялі атаку на «Гродна Азот»

17.04.2024 17:01
Група беларускіх хакераў узламала ўнутраную сетку прадпрыемства, у выніку чаго паралізаваная праца шэрагу сістэм.  
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

«З 2020 году кіраўніцтва «Гродна Азот» удзельнічае ў здзеках, ціску і палітычных рэпрэсіях у адносінах супрацоўнікаў прадпрыемства. Мы не забыліся карныя рэйды, даносы і масавыя звальненні. Цяпер ваша чарга расплачвацца», — напісала супольнасць на сваім канале, тлумачачы свае дзеянні.

У якасці доказаў узлому супольнасць выкінула некалькі здымкаў з экранаў і відэа.

У прыватнасці, у выніку атакі, паводле сцверджання «Кіберпартызанаў»:

зашыфравана ўнутраная пошта, дакументазварот і сотні працоўных ПК;

знішчаны бэкапы базаў дадзеных, сервераў, пошты, дакументазвароту;

узламаныя сістэмы аховы і камеры назірання;

парушана праца кацельнага цэху.

«Кіберпартызаны» паставілі свае ўмовы:

«Каб аднавіць звесткі, дыктатару давядзецца вызваліць УСІХ палітвязняў „Гродна Азоту“ + 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя (на наша меркаванне). Цяпер мы працавалі акуратна і задзейнічалі толькі малую частку нашых магчымасцяў. Калі адмовіцеся, наступным разам стаўкі будуць яшчэ вышэйшыя».

«Кіберпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная супольнасць ананімных праломнікаў (хакераў), якая з’явілася ў верасні 2020 году.

Яны атрымалі вядомасць дзякуючы шэрагу паспяховых кібератак на рэсурсы беларускіх дзяржаўных установаў і сілавых структураў, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама размяшчэннем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.

Супольнасць пачала дзейнасць у адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў. Сваю дзейнасць яны называюць барацьбой з Аляксандрам Лукашэнкам. «Кіберпартызаны» актыўна дапамагаюць аб'яднанню беларускіх сілавікоў ВуРol у правядзенні расследаванняў. Таксама «Кіберпартызаны» дапамагаюць палку імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне правяраць новых добраахвотнікаў.

ав/Свабода

«Кібэрпартызаны» ўзламалі сайт «Гомельскай праўды»

25.03.2024 17:48
Чытачой сайту павіншавалі з Днём Волі.