Пазоўнік - Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі цэнтр міжнароднага саюза дзеячаў тэатра лялек» было заснаванае ў 1996 годзе, зарэгістраванае ў 1997. Да 2021 года арганізацыяй кіраваў заслужаны дзеяч культуры Беларусі Міхаіл Шавель, 13 верасня 2021 года ён памёр.
Міжнародны саюз лялечных тэатраў (UNIMA) заснаваны ў Празе ў 1929 годзе. Арганізацыя валодае тытулам «Афіцыйны партнёр ЮНЕСКА».
Пасля выбараў 2020 года ў Беларусі было ліквідавана мноства грамадскіх аб'яднанняў і некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у сферы экалогіі, адукацыі, сацыяльнай дапамогі, пытанняў гендэрнай роўнасці ды іншых.
mediazonaby.com/вх