Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: «Мы жывём у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць»

23.04.2024 11:02
Палітык знаходзіцца з працоўным візітам на Мальёрцы, дзе яна выступіла на Саміце спікераў парламентаў ЕС.
 .
Выступ С.ЦІханоўскай на сустрэчы спікераў парламентаў ЕСкадр з выступу

У прамове Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі і падкрэсліла: беларусы не хочуць быць часткай «рускага свету».

Святлана Ціханоўская, адзначыла, што беларускі «народ хоча быць часткай Еўропы, а не «рускага свету». І гаворка ідзе не толькі пра лепшае жыццё. Гэта пытанне выжывання як нацыі. Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы. Іх нельга ўлагодзіць. Іх нельга перавыхаваць. Іх можна толькі перамагчы».

Ціханоўская адзначыла, што парламенты могуць змяніць сітуацыю. «У адрозненне ад многіх, вы можаце называць рэчы сваімі імёнамі: Лукашэнка і Пуцін – злачынцы. А Беларусь – гэта Еўропа, а не Расія. Падтрымайце еўрапейскія памкненні беларусаў. Трэба, каб, калі надыдзе час, дзверы ЕС былі адчыненыя для нас».

«Выступайце з заявамі, арганізуйце слуханні па Беларусі. Стварайце групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў вашых парламентах і давайце ім афіцыйны статус. Пакажыце на практыцы, што вы прызнаеце дэмакратычную Беларусь, а не нелегітымны рэжым у Мінску», - заклікала палітык.

«На наступным тыдні мы падпішам мемарандум аб супрацоўніцтве з Еўрапейскім Парламентам. Так, раней так не рабілі. Мы жывём у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць», - адзначыла Ціханоўская.

ав

Пытанне палітвязняў уздымуць на саміце «Вялікай сямёркі» і на саміце спікераў парламентаў ЕС

17.04.2024 13:57
Пра гэта расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.