Беларуская Служба

Улады павышаюць заробкі не толькі дзеля лаяльнасці, але і праз дэфіцыт працоўных рук

25.04.2024 12:26
Рост заробкаў у мадэлі эканомікі Беларусі стымулюе ўнутраны попыт, але разам з тым і падвышае інфляцыйны ціск.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Dzerkach Viktar / Shutterstock.com

На рост заробкаў уладам даводзіцца ісці не толькі з ідэалагічных меркаванняў дзеля набыцця  лаяльнасці, але і каб задаволіць кадравыя патрэбы кадрах ўмовах дэфіцыту працоўных рук, мяркуюць эксперты праекта «Кошт урада».

На іх думку, павышэнне заробкаў «можа абганяць рост прадукцыйнасці працы без наступстваў для макраэканамічнай стабільнасці толькі ў эфектыўных эканоміках, дзе ёсць запас рэсурсаў для забеспячэння росту дабрабыту без страты агульнай канкурэнтаздольнасці».

Сітуацыю ў Беларусі эксперты называюць  супрацьлеглай, бо беларуская прадукцыя «па якасці і цане саступае вытворцам нават на расійскім рынку».

«Рэформаў не будзе, бо гэта супярэчыць уяўленням уладаў пра тое, як трэба жыць. Але без карэннай мадэрнізацыі эканоміка катастрафічна губляе эфектыўнасць», — рэзюмуюць эксперты.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў сакавіку гэтага года склала 2.161,1 рубля — на 135,4 рубля больш (+6,7%), чым у лютым, вынікае з інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта. 

вх