У Мінскім гарадскім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму Андрэю Лапаціну – чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна».
Андрэя затрымалі напачатку траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве.
Спачатку яго абвінавацілі паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму), а пазней артыкул перакваліфікавалі на 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
аз