Беларуская Служба

З 1 верасня 2024 года ў раскладзе 10-класнікаў з'явіцца "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі"

20.05.2024 16:56
Новы прадмет паявіцца замест прадметаў "Гісторыя Беларусі" і "Сусветная гісторыя".
Школафота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У тыпавых навучальных планах, што ўступаюць у сілу з пачатку новага навучальнага года, сказана: у падлеткаў, якія вывучаюць "Гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі" на базавым узроўні, гэты прадмет будзе двойчы на тыдзень па 45 хвілін. У профільнікаў - чатыры ўрокі ў тыдзень.

Для параўнання, зараз на базавым узроўні ў 10-класнікаў у тыдзень адзін урок "Гісторыі Беларусі" і адзін "Сусветнай гісторыі".

У 11-класнікаў пакуль застанецца ўсё па-старому - і "Гісторыя Беларусі", і "Сусветная гісторыя" будуць двума рознымі прадметамі. На кожны тыдзень адводзіцца па 45 хвілін.

Zerkalo.io нагадвае, у канцы 2023 года міністр адукацыі Андрэй Іванец паведаміў, што з 1 верасня ў 10-м класе з'явіцца новы інтэграваны курс "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". На той момант макет падручніка па гэтым прадмеце праходзіў апрабацыю ў 14 установах адукацыі краіны.

- Абяцаем: вы ўбачыце падручнік новага пакалення, які сапраўды будзе прыемна ўзяць у рукі. Паралельна распрацоўваецца дапаможнік для 11-га класа, - заяўляў міністр, запэўніўшы, што факты ў падручніках мяняць не будуць.

У лютым 2023-га дзяржСМІ паведамлялі, што падручнік "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі" павінен з'явіцца ва ўсіх школах восенню 2025 года.

ав/Зеркало