Беларуская Служба

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на свабоду

21.05.2024 17:02
Паводле праваабаронцаў, яна затрымана на трое сутак па патрабаванні Рэчыцкага аддзялення СК і знаходзіцца ў СІЗА Гомеля.
 -.
Паліна Шарэнда-Панасюк.Фота: Spring96.org

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з калоніі ў меркаваную дату вызвалення – 21 траўня. Пра гэта напісаў у Facebook муж Паліны Андрэй Шарэнда. Пазней стала вядома, што яна затрымана на трое сутак па патрабаванні Рэчыцкага аддзялення Следчага камітэта і знаходзіцца ў СІЗА Гомеляпаведамляе zerkalo.io.

Раней праваабаронцы паведамлялі, што палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсці з калоніі 21 траўня, за ёй быў усталяваны прэвентыўны нагляд.

Нагадаем, брэсцкая актывістка, маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана ў студзені 2021 года і ў чэрвені прыгаворана да двух гадоў пазбаўлення волі па арт. 364, 368 і 369 КК (абраза Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, гвалт у дачыненні да міліцыянта). Адбываць пакаранне яе адправілі ў жаночую калонію № 4 у Гомелі. Жанчына выйшла б на волю яшчэ ў 2022 годзе, але ў калоніі яе сталі пастаянна адпраўляць у штрафны ізалятар, абвінавачваючы ў парушэнні рэжыму, а ўжо ў лютым 2022-га распачалі крымінальную справу па арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). У красавіку суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес ёй прысуд – прызнаў вінаватай і прызначыў яшчэ год пазбаўлення волі.

Адбыўшы свой павялічаны тэрмін, Паліна 6 жніўня 2023 года мусіла выйсці з калоніі. Аднак яшчэ з восені было вядома, што супраць яе вядзецца другая справа – зноў па арт. 411 КК. У кастрычніку 2023-га жанчыну прыгаварылі яшчэ да года калоніі. Цяпер яна знаходзіцца ў зняволенні ў ВК № 24.

19 сакавіка 2024 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ) папрасіў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны Шарэнды-Панасюк. Пасля гэтага дзяржканал «Беларусь 1» паказаў знятае ў калоніі відэа, дзе палітвязня мае зносіны з працаўніцай тэлеканала і кажа, што нібыта сама вырашыла даць інтэрвʼю дзяржСМІ.

аз

Адвакату не дазволілі сустрэцца з палітзняволенай Шарэндай-Панасюк

16.04.2024 15:01
Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын ААН заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя захады для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк.