Беларуская Служба

Дзяржкантроль паведаміў, колькі крымінальных спраў заведзена за фінансаванне «экстрэмізму» і «тэрарызму»

22.05.2024 12:49
За фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці ў 2023 годзе ў Беларусі распачата 80 крымінальных справаў. 
Ілюстрацыя Фота: Nikolay Litvak/shutterstock

За фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці ў 2023 годзе ў Беларусі распачата 80 крымінальных справаў. Гэта заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў, – паведамляе belsat.eu. У КДК адзначае, што выявілі адпраўнікоў і атрымальнікаў такіх сродкаў.

«Асноўныя намаганні ў сферы спынення каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці былі сканцэнтраваныя на аналізе абарачэння крыптавалютаў і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сістэмаў і сацсетак», – інфармуе КДК.

Пасля выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі актыўна называе палітычных апанентаў і актывістаў экстрэмістамі і тэрарыстамі. Як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці можа разглядацца нават дапамога палітычным зняволеным ды іх сем'ям.

Напрыклад, у Берасці 63-гадовую жанчыну затрымалі ў межах крымінальнай справы. Следчы камітэт назваў яе «спонсаркай экстрэмізму» за тое, што яна пераводзіла грошы выключна палітычным зняволеным.

эж

Зміцер Салаўёў: Час ідзе, але нельга забываць пра наш агульны балючы клопат, пра нашых палітвязняў

21.05.2024 12:03
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.