Беларуская Служба

На мяжы з Літвой сілавікі затрымалі двух палітуцекачоў

22.05.2024 15:53
Гаворыцца, што адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам.
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі двух беларусаў. Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, гэта адбылося 21 траўня. Гаворыцца, што адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам, — паведамляе zerkalo.io.

Аляксандр Судніковіч  кажа, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра, які адстрэльваўся ад кадэбістаў. Другі затрыманы (ён кажа, што яго завуць Андрэй Пупкевіч) гаворыць на відэа, што ў 2020-м прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

«Устаноўлена, што ў 2021 годзе злачынец пакідаў каментары на адным з «экстрэмісцкіх» каналаў і ўхваліў забойства супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, якое адбылося 28 верасня 2021 года. З лютага гэтага года мужчына знаходзіцца ў міжнародным вышуку як падазраваны па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы)», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Памежнага камітэту Беларусі.

эж