Беларуская Служба

Затрымалі мужчыну, якому прыйшла рассылка з заклікам галасаваць на выбарах у КР

22.05.2024 19:21
Сілавікі заявілі, што спярша прыйшлі да мужчыны за перакрыванне дарог, што пагражала яму двума гадамі «хатняй хіміі».
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/360b

Сілавікі затрымалі намесніка дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра, паведамляе тг-канал, набліжаны да ГУБАЗіК.

Затрыманы мужчына кажа на відэа, што ўдзельнічаў у пратэсных акцыях і фатаграфаваўся з «забароненай» сімволікай на праезнай частцы. Таксама ён кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы, у тым ліку чат-бот «Перамога».

Мужчына заяўляе, што яго затрымалі пасля таго, як яму прыйшла рассылка з заклікам галасаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду: «21 траўня 2024 года была атрымана ў чат-боце рассылка з прапановай прагаласаваць. 22 траўня да мяне раніцай прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія мяне ў далейшым затрымалі».

Сілавікі заявілі, што спярша прыйшлі да мужчыны за перакрыванне дарог, што пагражала яму двума гадамі «хатняй хіміі». Але за рэгістрацыю ў плане «Перамога» яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

euroradio.fm/эж

Ты за свае правы можаш выйсці, а паспрабуй за іх пасядзець — палітзняволеная пра вызваленне людзей у Беларусі

22.05.2024 14:18
Палітзняволеныя расказваюць пра надзвычай жорсткае стаўленне сілавікоў, катаванні холадам, фізічны гвалт, адсутнасць медыцынскай дапамогі.