Беларуская Служба

У Беларусі апублікаваны спіс відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП

02.07.2024 15:30
Па відах дзейнасці, што не ўвайшлі ў гэты пералік, спыняць рэгістрацыю новых ІП.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Pexels/pixabay.com/CC0

Саўмін Беларусі вызначыў пералік відаў дзейнасці, якія дазволены для дзейнасці ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых, паведамляе «Наша Ніва».

Так, прадпрымальнікі змогуць займацца такімі відамі, як раздробны гандаль, грамадскае харчаванне, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў.

Таксама ў спіс увайшлі грузавыя і пасажырскія перавозкі, фота– і відэаздымка, арганізацыя канферэнцый і выставак, вытворчасць кандытарскіх вырабаў і выпечкі, а таксама некаторыя будаўнічыя работы.

Са спісу выключылі аптовы гандаль і юрыдычныя паслугі, у частцы «Аперацыі з нерухомай маёмасцю» прыбралі ацэнку нерухомай маёмасці, акрамя выпадкаў, звязаных са страхаваннем.

Пералік дзейнасці прадпрымальнікаў набудзе моц з 1 кастрычніка 2024 года. Па відах дзейнасці, што не ўвайшлі ў гэты пералік, спыняць рэгістрацыю новых ІП.

Што да дзейных ІП, то для іх прадугледжаны пераходны перыяд. Ён працягнецца да 31 снежня 2025 года. За гэты час трэба будзе перарэгістроўвацца ў камерцыйную арганізацыю, згодна з заканадаўствам.

аз