Паводле звестак украінскіх СМІ, Уладзімір Зяленскі разглядае магчымасць правядзення прэзідэнцкіх выбараў восенню. Ён мае намер у іх удзельнічаць. Апытанні сведчаць аб значнай падтрымцы яго кандыдатуры. Адначасова яны сведчаць аб тым, што ў гонцы за перавыбранне ён сутыкнецца з сур'ёзным супернікам.
Як піша сайт «Украінская праўда», са спасылкай на свае крыніцы, апытанні, замоўленыя асяроддзем Зяленскага, паказваюць, што ён можа разлічваць на 34-працэнтную падтрымку ў першым туры любых патэнцыйных выбараў. Паведамляецца, што папулярнасць Зяленскага ўзрасла пасля паспяховых атак Украіны глыбока ўнутры расійскай тэрыторыі. Цяперашні прэзідэнт хоча скарыстацца гэтым і прызначыць выбары ў канцы восені.
Апытанні таксама паказваюць 28-працэнтную падтрымку ў першым туры Валерыя Залужнага, былога камандуючага ўкраінскай арміяй і цяперашняга пасла Украіны ў Вялікабрытаніі.
Генерал Залужны ў нядаўняй размове з Уладзімірам Зяленскім, як паведамляецца, пацвердзіў сваю гатоўнасць балатавацца на патэнцыйных прэзідэнцкіх выбарах. Пакуль што Кіеў адмаўляўся ад правядзення як прэзідэнцкіх, так і парламенцкіх выбараў з-за працяглай вайны з Расіяй.
IAR/ав