Беларуская Служба

Праваабаронцам дакладна вядома пра семярых вызваленых палітвязняў

04.07.2024 11:21
Адначасова 3 ліпеня ў Беларусі з’явілася восем новых палітзняволеных.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што па стане на раніцу 4 ліпеня дакладна вядома пра семярых палітвязняў, вызваленых 3 ліпеня.

Сярод іх – дзве жанчыны і пяць мужчын, у тым ліку прыгавораны да 10 гадоў калоніі, анкалагічна хворы былы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Адначасова 3 ліпеня ў Беларусі з’явілася восем новых палітзняволеных.

вс


На свабоду выйшаў палітвязень Рыгор Кастусёў

04.07.2024 08:58
Раней пра вызваленне некаторых палітычных зняволеных гаварыў Лукашэнка.