Беларуская Служба

Пакуль Еўропа адгароджваецца ад беларусаў, рэжым Лукашэнкі адмяняе візы для грамадзянаў ЕC

17.07.2024 15:43
Паводле новаўвядзення, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без візы можна будзе не больш за трыццаць сутак з дня ўезду.
Беларуская мяжаФота: gpk.gov.by

Улады Беларусі дазволілі бязвізавы ўезд у краіну грамадзянам 35 краін Еўропы. З 2022 года такой магчымасцю маглі скарыстацца толькі грамадзяне Польшчы, Літвы і Латвіі.

Нагадаем, у 2017 годзе грамадзянам 80 краін далі магчымасць на пяць дзён прыехаць у Беларусь без візы. Але ўезд быў дазволены толькі праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Цяпер гэта можна зрабіць праз аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Паводле новаўвядзення, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без візы можна будзе не больш за трыццаць сутак з дня ўезду. Бязвізавы рэжым пачынае дзейнічаць з 8 раніцы 19 ліпеня.

euroradio.fm/ez

Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабілям з беларускімі нумарамі

15.07.2024 12:34
Забарона тычыцца ўезду праз пункты пропуску на граніцы з Беларуссю і Расіяй.