Беларуская Служба

Супраць маці анархіста Францкевіча завялі крымінальную справу

25.07.2024 11:45
Яе разам з сястрой затрымалі, калі яны прыехалі з перадачай для сына ў ваўкавыскую калонію.
Таццяна Францкевічфота: Яўгенія Доўгая

Пра гэта ў Фэйсбуку напісала актывістка Яўгенія Долгая.

Таццяну абвінавачваюць па артыкуле аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (артыкул 361-1 КК). Пра затрыманне Таццяны стала вядома 19 ліпеня, яе разам з сястрой затрымалі, калі яны прыехалі з перадачай для Аляксандра ў ваўкавыскую калонію.

Аляксандр Францкевіч – асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», разам з ім судзілі праваабаронцу Марфу Рабкову і яшчэ дзевяць актывістаў. Аляксандра абвінавацілі па некалькіх артыкулах КК, у тым ліку – аб арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК).

mediazonaby.com/ав