На работнікаў Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання і кампаніі «Пеленг» моцна ціснуць, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле даступнай праваабаронцам інфармацыі, людзей правяраюць на паліграфе, праглядаюць іх тэлефоны, а таксама выклікаюць на размовы.
Акрамя таго, ёсць выпадкі, калі працаўнікоў адпраўлялі на суткі і нават звальнялі з працы.
На «БелОМА» і «Пеленг» накладзеныя міжнародныя санкцыі за датычнасць да вайны ва Украіне.
Былыя сілавікі з «BELPOL» пісалі, што згаданыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама пастаўляюць камплектуючыя ў Расію, якія пазней выкарыстоўваюцца на вайне ва Украіне.
вс