Беларуская Служба

Павел Латушка даў паказанні ў польскай пракуратуры ў якасці пацярпелага

25.07.2024 15:41
З Латушкі ўзятае абавязацельства аб захаванні таямніцы следства.
Павел Латушкакрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка даў паказанні пракурору Нацыянальнай пракуратуры Польшчы па справе, датычнай расследавання замаху на яго.

Па гэтай справе Латушка «праходзіць у якасці пацярпелага».

«Падчас дачы паказанняў мною таксама былі перададзеныя некалькі сабраных пакетаў матэрыялаў з пагрозамі, адрасаванымі як на мой адрас, так і ў дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, якія працягваюць весці барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі», – прыводзіць прэс-служба слова палітыка.

З Латушкі ўзятае абавязацельства аб захаванні таямніцы следства, якое вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі пад наглядам пракурора Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Нацыянальнай пракуратуры.

вс