Беларуская Служба

У Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах прадстаўнікоў медыя

01.08.2024 09:21
Паводле падлікаў БАЖ, цяперака за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 37 супрацоўнікаў незалежных СМІ.
Ілюстрацыйны здымакvero_vig_050/Pixabay

У чэрвені-ліпені прайшоў як мінімум 21 ператрус у журналістаў, якія выехалі за мяжу і працягваюць працу ў медыя, паведамляе БАЖ.

У абсалютнай большасці па месцах рэгістрацыі журналістаў і журналістак сілавікі прыязджалі з пастановамі на ператрус па заведзеных на медыйшчыкаў крымінальных справах.

У шэрагу выпадкаў сілавікі запісвалі так званыя «пакаяльныя» відэа з роднымі журналістаў. Так, нядаўна, сілавікі прымусілі бацькоў вядоўцаў канала выдання «Люстэрка» у ТікТок запісаць відэа са словамі асуджэння і абурэння ў дачыненні да дзяцей.

Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць новую хвалю ператрусаў спосабам ціску на журналістаў і медыя. Улады не пакідаюць у спакоі не толькі журналістаў, што вымушана зʼехалі з Беларусі пад пагрозай рэпрэсій, але і іх родных.

Паводле падлікаў БАЖ, цяперака за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 37 супрацоўнікаў незалежных СМІ.

эж