Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што вызваленні беларускіх палітвязняў працягнуцца. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Заява прагучала ў адказ на допіс Святланы Ціханоўскай у сацсетцы X. Дэмакратычная лідарка нагадала, што год таму пасля пяці гадоў зняволення быў вызвалены яе муж Сяргей Ціханоўскі.
— Я хачу, каб кожная сям'я кожнага палітычнага зняволенага ў Беларусі адчула тую самую радасць. Я глыбока ўдзячная ўсім, хто дапамог зрабіць яго вызваленне магчымым, асабліва Джону Коўлу і Крысу Сміту», — напісала Ціханоўская.
У адказ Коўл лаканічна адзначыў:
— Наперадзе яшчэ больш.
Раней амерыканскі дыпламат паведаміў, што неўзабаве зноў наведае Мінск. Папярэднія візіты прадстаўнікоў ЗША ў беларускую сталіцу неаднаразова суправаджаліся вызваленнем палітычных зняволеных. Гэта дае падставы меркаваць, што ў найбліжэйшы час могуць адбыцца новыя вызваленні.
эж