Беларуская Служба

Ладзіцца збор на рэпатрыяцыю цела памерлага актывіста Дзмітрыя Гарэлькі

01.08.2024 12:12
Збор адкрываецца па просьбе актывіста беларускай дыяспары ў Варшаве, Валерыя Сляпухіна. Неабходна сабраць 2000 еўра.
       .
Дзмітрый Гарэлька памёр на рабочым месцы з Варшаве. Фота з адкрытых крыніц

Каманда «Байсол» абвясціла збор, каб перавезці на радзіму цела Дзмітрыя Гарэлькі, які памёр у Варшаве. Пасля завяршэння ўсіх неабходных працэдур, цела Дзмітрыя будзе дастаўлена ягоным бацькам у Гомелі, – паведамляе «Наша Ніва».

Дзмітрый – актывіст з Гомеля, які прымаў удзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Яго часта можна было бачыць у першых шэрагах з нацыянальным сцягам. Мужчына быў судзімы па адміністрацыйных артыкулах і, баючыся пераследу, зʼехаў у Польшчу. Апошнія месяцы Дзмітрый працаваў ахоўнікам у адным з гіпермаркетаў.

25 ліпеня 2024 года Дзмітрый памёр на працоўным месцы. Яму было 42 гады. Паводле варшаўскай паліцыі смерць была негвалтоўнай. Праводзіцца ўскрыццё, аднак папярэдняя прычына смерці – тромб.

На жаль, працэс рэпатрыяцыі звязаны з вялікімі фінансавымі выдаткамі. Трэба пакрыць усе выдаткі, у тым ліку афармленне дакументаў, транспарціроўку цела і арганізацыю пахавання.

Збор адкрываецца па просьбе актывіста беларускай дыяспары ў Варшаве, Валерыя Сляпухіна. Неабходна сабраць 2000 еўра.

эж