Сілавікі затрымалі адміністратара групы «Дапамога беларусам за мяжой» адразу пасля вяртання ў Беларусь. На відэа затрыманы кажа, што быў адміністратарам пратэсных чатаў, у тым ліку пабліка ў фэйсбуку «Дапамога беларусам за мяжой».
Сцвярджаецца, што ён нібыта «абражаў Лукашэнку» і супрацоўнікаў сілавых структур. скінуў звесткі свайго аднакласніка ў «Чорную кнігу Беларусі». А таксама нібыта заклікаў людзей да ўступлення ў розныя тэлеграм-каналы і медыя.
Мужчына ехаў з Латвіі ў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў Верхнядзвінскім РАУС.
У сацсетках затрыманы падпісаны як Алекс Хахлоў, паведамляе ПЦ «Вясна».
вх