Літва мае намер скараціць колькасць рэйсаў аўтобусаў у Беларусь, аб гэтым са спасылкаю на эфір LTR піша выданне «Зеркало».
Па словах кіраўніка МУС краіны Агнэ Білалайтэ, у Літве ёсць план па скарачэнні патоку аўтобусаў у Беларусь, за яго адказвае Міністэрства транспарту, яно і будзе прымаць меры.
«Мы ў сваю чаргу закрылі пагранічныя пункты, што зменшыла патокі, з нашага боку былі зроблены адпаведныя дзеянні, якія паўплывалі на гэты працэс», — заявіла міністр.
Прадстаўнік літоўскага Мінтранса Станісловас Лінгіс адзначыў, што цяпер ведамства рэалізуе прынятае ўрадам у сакавіку рашэнне, паводле якога
колькасць рэйсаў павінна быць скарочана ў два разы.
Ён таксама сказаў, што пасажырапаток можа павялічыцца ў сувязі з забаронай Літвы на праезд легкавых машын з беларускімі нумарамі.
Па дадзеных Упраўлення транспартнай бяспекі, з 58 рэйсаў у Беларусь зараз засталося 35, да лютага 2025 года іх колькасць паступова знізяць да 29.
вх