Беларуская Служба

БАЖ і Прэс-клуб Беларусь заклікаюць польскія ўлады захаваць тэлеканал «Белсат»

06.08.2024 18:06
Найбуйнейшыя арганізацыі беларускага медыясектара, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Прэс-клуб Беларусь, звярнуліся да ўладаў Польшчы з заклікам захаваць беларускі тэлеканал «Белсат».
.
.Ілюстрацыйнае фота

«Мы вельмі занепакоены тым, што ў выніку змен, якія праводзяцца на тэлеканале, цяперашні «Белсат» ператворыцца ў адну з трох моўных адзінак, што будуць весці трансляцыю па чарзе на адным канале.

Такім чынам беларусы ўнутры краіны могуць згубіць адзінае тэлебачанне на роднай мове, якое сёння маюць магчымасць уключыць у любы момант, каб пачуць і пабачыць навіны, якіх яны больш нідзе не атрымаюць.

У той жа час украінцы і расіяне маюць доступ да розных крыніцаў незалежнага тэлебачання. У беларусаў ёсць толькі «Белсат».

У выніку беларусы могуць аказацца ў яшчэ большай пастцы расійскай прапаганды і аддаляцца ад Еўрапейскага звязу. Мы хвалюемся, што 17-гадовая праца «Белсата» і высілкі польскай дзяржавы па дэкаланізацыі беларусаў будуць страчаныя ў цяжкі для Беларусі і свету час. Тым больш што ва ўмовах вайны Расіі супраць Украіны і павелічэння інфармацыйных уздзеянняў з боку крамлёўскіх сіл «Белсат» застаецца важным фарпостам для бяспекі Польшчы і ўсёй Еўропы.

Мы бачым, што прадстаўнікі рэжыму ўжо выкарыстоўваюць гэтую нагоду для дэматывацыі беларусаў, павелічэння разрыву паміж беларускім грамадствам і грамадствам Польшчы і Еўропы, страты надзеі на далучэнне Беларусі да дэмакратычнага свету», – гаворыцца ў звароце.

Цяпер ідзе рэформа «Белсату» пад эгідай TVP (Польская тэлевізія), гэта рашэнне МЗС Польшчы. У выніку чаго «Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структурах Польскага тэлебачання.

Паводле baj.media/вх

У сувязі з рэформай «Белсату», якую праводзіць TVP (Польская тэлевізія) на задуму МЗС Польшчы