Беларуская Служба

Супраць актывіста з Маладзечна Аляксандра Карнеева пачалі «спецвытворчасць»

07.08.2024 15:01
«Спецвытворчасць» супраць яго пачалі па артыкуле аб гвалце альбо пагрозе гвалтам у дачыненні да міліцыянта (артыкул 364 КК).
  -
Аляксандр Карнееў - актывіст з Маладзечнаt.me/specprosk/

Супраць актывіста Аляксандра Карнеева пачалі «спецвытворчасць», паведамляе «Медыязона. Беларусь» са спасылкай на тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Аляксандр Карнееў - актывіст з Маладзечна, удзельнік акцый пратэсту ў 2020 годзе, палітэмігрант. Як піша ведамства, «адмысловую вытворчасць» супраць яго пачалі па артыкуле аб гвалце альбо пагрозе гвалтам у дачыненні да міліцыянта (артыкул 364 КК).

Аляксандру Карнееву Следчы камітэт прапануе з'явіцца ў раённае ўпраўленне СК.



Напярэдадні стала вядома аб пачатку спецвытворчасці ў дачыненні да жыхара Магілёва Аляксандра Яцэнкі.

«Спецыяльная вытворчасць» - крымінальная справа, якая расследуецца завочна, калі абвінавачаны па ёй знаходзіцца не ў Беларусі. Пасля гэтага ідзе завочны суд. Такім чынам асудзілі, напрыклад, публіцыста Аляксандра Кіркевіча, яго прыгаварылі да 7 гадоў калоніі, штрафу і канфіскацыі маёмасці.

Першыя спецвытворчасці былі адчыненыя 26 верасня 2022 года. Колькасць грамадзян, у адносінах да якіх яна прыменена, дасягнула 114.

аз

Журналіста Алеся Кіркевіча завочна асудзілі да 7 гадоў калоніі і вялікага штрафу за інтэрв'ю незалежным медыя

06.08.2024 12:00
З прысуду стала вядома, што Алеся Кіркевіча асудзілі за інтэрвʼю «Радыё Свабода» і «Белсату».