13 сакавіка 2018 года актывіст Лявон Кулакоў у цэнтры Мінска пратэставаў супраць блакіроўкі беларускага Інтэрнэт-сайта Хартыя97. Сумесна з іншымі ён вывесіў на плот парка Чалюскінцаў расцяжку "Свабоду Хартыя97" і запаліў у руках флаер. Яго адразу арыштавалі і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведаміў у Фейсбуку праваабаронца Леанід Судаленка.
"Прайшоўшы разам усе ўнутраныя сродкі прававой абароны мы падалі скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на свабоду выказвання меркавання з выкарыстаннем мірнага сходу", - напісаў Судаленка.
24 ліпеня Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў урад Беларусі вінаватым у парушэнні правоў Леаніда Кулакова на свабоду выказвання меркавання і мірны сход.
яс